Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы кнігу «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала некалькі перавыданьняў. Шыкоўна аформленая мастаком Змітром Герасімовічам кніга апавядае гісторыю беларускага народу ад старажытных часоў да 1919 году.
«Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. Гэта не сухая акадэмічная праца: на яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя энохі, — гаворыцца ў анатацыі.
— У выданні змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэлнявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскай цывілізацыі».
Кнігу можна будзе набыць на розных беларускіх кніжных падзеях, а проста цяпер замовіць праз наш сайцік kropka.lt
Zaprašajma pa zakupy ŭ kropka.lt
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00
📍 Sajt
✅ Apka
📹 Jutub
🧵 Treds
🏢 Vocap
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
