TGViewer
KROPKA KROPKA @kropkasuvenir · 267 subscribers
Post #575 309

Forwarded from Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты ULegend

У панядзелак 10 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем на традыцыйную імпрэзу памяці легендарнай беларускай Паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

Стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, віленская экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава запрашае Вас разам узгадаць жыцьцё і творчасьць нашай выбітнай Паэткі, даведацца пра акалічнасьці пакручастага лёсу пані Ларысы. А ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

У 2020-м годзе 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўнялася 110 год і сімвалічна, што акурат пасьля гэтага пачаліся акцыі жанчынаў у белым, то бок яна фактычна сталася апякункай беларускіх жаночых акцыяў і маршаў. Таму сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш, якая дагэтуль нерэабілітаваная, ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, пра што сьведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Пачатак а 19-00 у прасторы Kropka (Savičiaus g.6)
Уваход на імпрэзу вольны, але данаты вядоўцы вітаюцца!
  • ❤ 8
  • 👍 1
  • 🔥 1
More from @kropkasuvenir
  1. Oct 8, 2026🎉 У нас сапраўднае свята! 🎉 Учора мы завіталі ў краму «Кропка», каб набыць цікавую дзіця…
  2. Sep 25, 2026Спіс краін з дастаўкай ў паштаматы пашырыўся 👍 Мы падлучылі DPD, таму цяпер пры замове з…
  3. Sep 24, 2026Прывітаньне!) Запрашаю на чарговыя танцы!) 26-га верасьня зьбіраемся з 16-ці гадзінаў у Кр…
  4. Sep 22, 202624 верасня а 18:00 ў віленскай краме KROPKA адбудзецца прэзентацыя паэтычнай серыі «Брукав…
  5. Sep 19, 202619 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а т…
  6. Sep 16, 2026УВАГА, АКЦЫЯ 🥳 Калі вы — прымусова выкінут_ая з Беларусі палітычн_ая зьняволен_ая, запраш…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →