Post #879
188
Бачу, што некаторых трыгераць заявы былога кіраўніка польскай разведкі пра Беларусь. (ніжэй поўны тэкст інтэрвію). Але выглядае, што няма адзінай эфектыўнай тактыкі паводзін Захаду з Лукашэнкам. А гэты чалавек прапануе прынамсі нейкі расклад, які можа прывесці да зруху. А можа і не. Але тое, што ёсць зараз, дакладна не прыводзіць. Хацелася б грунтоўнай дыскусіі на гэты конт, а не ляманту пра здраду і адбельвальнікаў.
Краўчык, на маю думку, ніякі не лабіст Лукашэнкі і не мае ілюзій, што гэта за чалавек. Ён агучвае польскі інтарэс, пра які адкрыта або шэптам вам скажуць польскія палітыкі розных партый: лепш, каб паміж Польшчай і Расеяй існавала дзяржава Беларусь. І чым менш яна будзе залежнай ад Расеі, тым лепш для Польшчы. І для беларусаў. Тут Краўчык прыводзіць карэляцыю: чым больш у Беларусі кантактаў з Захадам, тым больш у беларускай нацыі магчымасцяў на нешта ўплываць і быць суб’ектам. Ён прыводзіць у прыклад перыяд ад 2015 да 2020 году. Дзіўна аспрэчваць, што гэта быў “залаты час” лукашызму: канцэрт у гонар БНР у цэнтры Менску, а прарасейскія чарнасенцы былі маргіналамі нават для прапагандыстаў. Публікацыі незалежных СМІ ўплывалі на рашэнні чыноўнікаў, а прадстаўнікі НДА супрацоўнічалі з вертыкальшчыкамі.
Вярнуць той час сёння – нерэальна. І яшчэ менш рэальна дамагчыся таго, што ставіць на мэце Брусэль – адмова Лукашэнкі ад рэпрэсій і спыненне падтрымкі вайны супраць Украіны. Гэта вельмі маральная пазіцыя, правільная ва ўсіх сэнсах, але невыканальная. Чым больш санкцый – тым больш далей Лукашэнка вядзе Беларусь у бок Расеі. Гэта ўжо аксіёма. А потым людзі лямантуюць, што Беларусь жахлівая залежная ад Расеі. Дык а якая альтэрнатыва? Каб быць менш залежнай, трэба каб тая Расея мела менш відавочных рычагоў уплыву на Лукашэнку. Краўчык лічыць, што сёння гэта магчыма.
Гэта не значыць, што Лукашэнка кіне Расею і пабяжыць на Захад. Не трэба быць былым кіраўніком разведкі, каб разумець, што Лукашэнка не адмовіцца быць Лукашэнкам. Але магчыма намацаць, на якія кампрамсі ён гатовы пайсці ўзамен за тое, каб не душыць беларусаў. Бо павінна быць хоць нейкая адліга, хай сабе “адліга” у двухкоссі. Бо без змены статус-кво ніколі не з’явіцца прасторы, у якой беларусы ўнутры краны могуць акрыяць і збудаваць сілу. Ужо 6 год расце пакаленне, якое не ведае, што нават такое апазіцыя, якая існавала ў Беларусі да 2020.
Санкцыі гэтае статус-кво не зменяць. Мы гэта бачым па пяці гадах пасля 2020, і на шмат якіх гістарычных прыкладах. Супраць камуністычнай Польшчы ў свой час былі санкцыі, але гэта не замінала тым жа амерыканцам праводзіць з імі перамовы і прапановаць здзелкі. Санкцыі — гэта інструмент, а не маральная мэта. Санкыі ўводзяцца для таго, каб іх скасаваць за нешта. А для гэтага мусяць адбыцца кантакты і перамовы.
Калі з дапамогай кантраляванага змякчэння можна атрымаць вызваленьне людзей, паменшыць залежнасьць Беларусі ад Расеі і стварыць канал уплыву на Менск, гэта варта разглядаць.
Краўчык разумее, што Лукашэнка ніколі не стане дэмакратам. Адзінае, што цікавіць яго як паляка – каб у Расеі было менш рычагоў эканамічнага ўплыву на Беларусь. Лукашэнка падрымаў Расею ў 2022, калі сам загнаў сябе ў кут. Але ў 2014, пасля анэксіі Крыма, ён не патдрымаў Расею, бо ўжо тады ў эканамічным плане на РФ прыходзілася 48% беларускага гандлю. А зараз - да 70% .
Таму логіка Краўчыка тут простая – трэба спрабаваць уплываць на Лукашэнку, а не проста заняць чыстую і маральную пазіцыю, якая на жаль, не прыносць плёну. Ён не прапануе здымаць усе санкцыі, давяраць Лукашэнку і тым больш любіць яго. Разведчык прапануе быць больш гнуткімі, спрабаваць гуляць, разыгрываць, каб у палякаў не знік буфер паміж імі з Расеяй. Бо пакуль у іх ёсць усе прычыны перажываць.
Хочацца нармальнай грунтоўнай дыскусіі. На днях іншы польскі дыпламат будзе ў эфіры "Свабоды" апаніраваць Краўчыку.
https://www.svaboda.org/a/33870541.html

- 👍 10
- 🤔 2
- ❤ 1
- 👎 1
- 😁 1
- 💩 1
- 🥴 1