TGViewer
ГУРНЕВІЧ ГУРНЕВІЧ @dhurnievic · 877 subscribers
Post #873 659
Пачуў сёння выпадкова гэтае відэа і сляза навярнулася. Паслухайце як размаўляе жанчына. Гэтая бабуля жыла ў Прудах, 4 км ад Налібак. Гэта практычна літаратурная беларуская, проста што без складаных канструкцый і слоў. У нас усе так і размаўлялі. Калі я быў дзіцем, старэйшыя навокал гаварылі як героі "Новай Зямлі" Коласа, асабліва з пакалення дзядоў, народжаныя ў 1920-х. Там быў шык.

Ніколі не чуў ад сваіх бабуляў і дзеда ані расейскай (думаю яны не ўмелі на ёй складна размаўляць), ані нават трасянкі. Ёю грашыла ўжо пакаленне маіх бацькоў. У маім дзяцінстве беларуская вёска размаўляла вось на такой беларускай як тут на відэа.

Паводле апошняга перапісу, ажно 95,9% жыхароў нашага сельсавета размаўляе ў побыце па-беларуску. Але мова страшна сапсавалася, бо беларускай ужо няма па тэлебачанні ў такіх аб'ёмах як раней, а брахалаўкі, як нашы называлі радыё на сцяне - ліквідавалі. Людзі яе проста перасталі чуць.
  • ❤ 37
  • 😢 6
  • 💯 3
  • ✍ 1
More from @dhurnievic
  1. Oct 8, 2026!!! https://youtu.be/jZHoUEA_r9Q?is=_8iJd7KgpKCQtF-X
  2. Oct 6, 2026Ян Булгак – першы фатограф Вялікага Княства. Але не менш за ягоныя фотаздымкі, я люблю пер…
  3. Oct 5, 2026Бачу, што некаторых трыгераць заявы былога кіраўніка польскай разведкі пра Беларусь. (ніжэ…
  4. Oct 3, 2026Калі вам трэба нешта салодкае з раніцы, паслухайце інтэрвію з былым кіраўніком польскай ра…
  5. Oct 2, 2026Я буду карыстацца і хайпіць любой абсурднай заявай пра Беларусь і беларусаў, нашую гісторы…
  6. Oct 1, 2026Чаму Папа Рымскі ня едзе ў Беларусь? Лукашэнка неаднаразова запрашаў Папу Рымскага ў Белар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →