TGViewer
ГУРНЕВІЧ ГУРНЕВІЧ @dhurnievic · 877 subscribers
Post #875 566
Добра, што НН звярнула ўвагу на словы расейскага шоўмэна Парфёнава пра Шагала. "Белоруссия здесь ни при чём", - кажа Парфёнаў у агулам добрым інтэрвію, - Ён французскі і рускі мастак яўрэйскага паходжання". І ў гэты час аператар паказвае каменчык з магілы Шагала, з надпісам па-беларуску: "Вітаем з Радзімы, з Каханнем, Аляксандра".

Далей адбываецца кур’ёз. Парфёнаў кажа, што Набокаў быў расейскім патрыётам. На што журналістка кажа, як гэта, ён жа называў сябе амерыканскім пісьменнікам? Ані Шагал, ані Набокаў ўжо не могуць узяць удзел у гэтай дыскусіі. Значыць, будзем мы.

Мастак узгадаваўся ў беларускай правінцыі, дзе стыхія размаўляла на беларускай мове. Навокал народная культура беларусаў. Парфёнаў узгадвае Ідышлэнд. А якая яшчэ краіна Еўропы можа пахваліцца тым, што ідыш быў яе дзяржаўнай мовай? Вядома, Беларусь. Зразумела, Шагал не быў беларусам. Але Беларусь была яго Айчынай.

У 1990-я стогадовыя бабулькі ў маёй вёсцы размаўлялі на чысцюткай беларускай, але дзівіліся, калі я называў іх мову беларускай. Яны называлі яе простай мовай і не ведалі, што яна беларуская. Але ад гэтага яна не пераставала быць беларускай. І беларускія землі ў складзе Расейскай імперыі не пераставалі быць зямлёй беларусаў. І зямлёй генія Шагала.

Пакуль мы яго лічым сынам нашай зямлі (на што маем усе правы) значыць ён такім і будзе для нас. А тое, што лічаць Парфёнавы, нам да "сиреневой луны". Забаўна, што над магілай Парфёнаў цытаваў верш Вазнясенскага пра Шагала, дзе галоўны матыў - васількі. Мы ж то ведаем, што гэта наша чароўная кветка.

Чаму аднак добра, што мы звярнулі ўвагу на яго словы... Прычына банальная. На гэтым кантрасце мы атрымлі яшчэ адну нагоду ўзгадаць нашага Шагала. Днямі быў анонс перакладу яго ўспамінаў на беларускую ад Сяргея Шупы. Не палянуйцеся замовіць. Эпізод з кнігі:

«Але хіба ж гэта Расія? Я Расію толкам і ня бачыў. Дзе той Ноўгарад, дзе Растоў, дзе Кіеў, дзе, дзе? За ўсё маё жыцьцё да сёньняшняга дня я бачыў толькі Петраград, Маскву, мястэчка Лёзна і Віцебск. Віцебск — гэта наагул асобная краіна. Асаблівы горад, няшчасны горад. Смутны горад. Горад, поўны маладых дзяўчат, да якіх я не пасьпеў (або не хапіла розуму) падступіцца. Горад дзясяткаў ці, можа, і соцень сінагог, ятак і мінакоў... Хіба гэта Расія? Гэта мой горад, горад, які я для сябе знайшоў...»

Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе. І дзякуй Аляксандры, чый каменчык з надпісам па-беларуску паказаў містычным чынам, якая насамрэч радзіма Шагала і чый ён мастак.
  • ❤ 56
  • 👍 5
  • 👏 4
  • 💯 3
  • 👎 2
  • 🔥 2
More from @dhurnievic
  1. Oct 8, 2026!!! https://youtu.be/jZHoUEA_r9Q?is=_8iJd7KgpKCQtF-X
  2. Oct 6, 2026Ян Булгак – першы фатограф Вялікага Княства. Але не менш за ягоныя фотаздымкі, я люблю пер…
  3. Oct 5, 2026Бачу, што некаторых трыгераць заявы былога кіраўніка польскай разведкі пра Беларусь. (ніжэ…
  4. Oct 3, 2026Калі вам трэба нешта салодкае з раніцы, паслухайце інтэрвію з былым кіраўніком польскай ра…
  5. Oct 2, 2026Я буду карыстацца і хайпіць любой абсурднай заявай пра Беларусь і беларусаў, нашую гісторы…
  6. Oct 1, 2026Чаму Папа Рымскі ня едзе ў Беларусь? Лукашэнка неаднаразова запрашаў Папу Рымскага ў Белар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →