TGViewer
ГУРНЕВІЧ ГУРНЕВІЧ @dhurnievic · 874 subscribers
Post #866 1.01K
Некаторыя ацэнкі паездкі Джона Коўла ў Менск выклікаюць штосці на мяжы здзіўлення і прыгнечанасці. Ад “мала вызвалілі” да таго, што гэта “звычайны гандаль людзьмі”, і што “ў ЗША свае інтарэсы”. Некаторыя пішуць яму гэта наўпрост у каментарах.

Нават калі б учора вызвалілі АДНАГО чалавека, варта туды было ехаць. Крытыкі і “раэалісты”, у вас шмат іншых варыянтаў спыніць пекла людзей у турме і іх блізкіх, якія гадамі чакаюць? Гэта што, кіно ці кампутарная гульня? Адзін спадар параіў учора Коўлу моцны ход: даць Лукашэнку 24 гадзіны. Наглядзеўся фільмаў пра Рэмба, не іначай.

Эканамісты тлумачаць, што скасаванне амерыканскіх санкцый практычна ніяк не паўплывае на “Лакафарбу” і “Беллеспаперпрам”, паколькі яны і так не гандлявалі з ЗША. Дык што ў гэтым гандлі здабылі амерыканцы? Накупляліся калію за 44 мільёны даляраў? Што ж яны атрымалі такое каштоўнае?

Можа PR у амерыканскіх медыях? Беларусь там тысячная па ліку тэма, якая практычна нікога не цікавіць. Паспрабуйце знайсці нешта на нашу тэму на старонках амерыканскай адміністрацыі, Белага Дому. Там нуль!
Або заўвагі: гэтых то вызваляць, але пасадзяць іншых. І? А каб гэтых не вызвалілі, то чарговых бы не садзілі? Дзе сувязь? І па рэакцыі Лукашэнкі, які “сеў на каня”, мы пабачылі, што Коўл гэтае пытане ўздымаў.

Камусці муляе, што Коўл піў з Лукашэнкам гарэлку, іншаму, што яго называюць прэзідэнтам. Людзі, вам шашачкі ці ехаць? Хай хоць вёдрамі п’юць, абы ніводзін з нашых людзей не пакутаваў. Хаця б таму, што наш уплыў на ўсё гэта і так нулявы.
  • 💯 24
  • ❤ 11
  • 🤡 4
  • 💔 2
  • 👍 1
  • 👏 1
More from @dhurnievic
  1. Oct 15, 2026З'ехаў з Беларусі і выступаеш супраць Лукашэнкі — ён збіраецца пазбавіць цябе грамадзянств…
  2. Oct 8, 2026!!! https://youtu.be/jZHoUEA_r9Q?is=_8iJd7KgpKCQtF-X
  3. Oct 6, 2026Ян Булгак – першы фатограф Вялікага Княства. Але не менш за ягоныя фотаздымкі, я люблю пер…
  4. Oct 5, 2026Бачу, што некаторых трыгераць заявы былога кіраўніка польскай разведкі пра Беларусь. (ніжэ…
  5. Oct 3, 2026Калі вам трэба нешта салодкае з раніцы, паслухайце інтэрвію з былым кіраўніком польскай ра…
  6. Oct 2, 2026Я буду карыстацца і хайпіць любой абсурднай заявай пра Беларусь і беларусаў, нашую гісторы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →