Сваім новым ролікам, выглядае, я зараблю чарговую крымінальную справу. Пару гадоў таму Лукашэнка абяцаў паказаць свету, што такое генацыд беларускага народу (ён хіба нават не зразумеў, што сказаў). З усіх прасаў хунта ганіць Захад, які нібыта хавае інфармацыю пра трагедыю беларусаў падчас ІІ сусветнай вайны. Але калі дакладна паглядзець, то беларускія гісторыкі, якія абслугоўваюць рэжым, абапіраюцца ў сваіх падліках на працы акурат заходніх адмыслоўцаў. Менавіта заходнія гісторыкі кажуць публічна, што Беларусь пацярпела найбольш у той вайне. Па спасылцы далей тлумачу як лукашэнкаўцы ператварылі бяду беларусаў у зброю, якой караюць саміх жа беларусаў.
https://www.youtube.com/watch?v=JCTOxxn0jmU
Post #862
633
- 👏 11
- ❤ 3
- 🔥 2