TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4512 4.51K
Падтрымаць нас — проста, і гэта не каштуе вам ані капейкі!

Як?

Праз 1,5% вашых падаткаў, якія вы і так ужо заплацілі.

Пры разліку PIT вы можаце пазначыць ЦБС у якасці атрымальніка той часткі падаткаў, якая накіроўваецца на падтрымку некамерцыйных арганізацый.

Чаму менавіта ЦБС?

✅ Наш юрыдычны дэпартамент аказвае больш за 1000 юрыдычных кансультацый штомесяц, дапамагаючы беларусам і ўкраінцам у складаных сітуацыях.

✅ Мы дапамагаем вашым дзецям адаптавацца да жыцця ў Польшчы!

🎓 Школу дадатковай адукацыі ЦБС наведвае каля 230 дзяцей, дзе яны вывучаюць польскую, англійскую і беларускую мовы, займаюцца музыкай, маляваннем і развівальнымі актыўнасцямі. А нядаўна мы запусцілі арт-тэрапеўтычныя групы для дзяцей з аўтызмам, каб яны маглі вучыцца і развівацца ў бяспечным асяроддзі.

✅ Мы падтрымліваем беларускія незалежныя выдавецтвы і аўтараў. Штогод мы арганізуем беларускі стэнд на «Targi Książki Historycznej», каб пісьменнікі і выдаўцы маглі прадставіць свае кнігі, бо верым: голас беларускай літаратуры павінен гучаць моцна і свабодна!

Нашыя рэквізіты:

📌 KRS 0000883672

📌 FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»

💡 Мы таксама падрыхтавалі падрабязны гід па падатковых дэкларацыях у Польшчы. У ім вы знойдзеце інфармацыю пра тое, як падаць дэкларацыю, атрымаць падатковыя льготы і многае іншае.

❤️ Дзякуй за вашую падтрымку! Разам мы робім вялікія справы!
  • ❤ 40
  • 👍 14
  • 🤗 2
  • 👎 1
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →