TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4494 5.24K
Шаноўныя бацькі!

Калі вы хочаце, каб вашыя дзеткі пазнаёміліся з багатай і чароўнай спадчынай беларускай культуры, запрашаем вас на наш унікальны курс сустрэч, прысвечаных нацыянальным традыцыям Беларусі!

Што чакае вашых дзетак? ⭐️

На працягу курса мы адкрыем дзецям свет беларускай абрадавай культуры: каляндарныя святы, магічныя традыцыі, звычаі, цікавыя легенды і гісторыі. Мы знойдзем адказы на пытанні, адкуль узнікалі традыцыі і як нашы продкі захоўвалі сувязь з пакаленнямі.

Калі і дзе будуць сустрэчы?

Сустрэчы будуць праходзіць кожны чацвер з 17:00 да 19:00 па ul. Oleandrów 6-2

Першая сустрэча адбудзецца ўжо 6 лютага 2025 года.

Тэма першай сустрэчы:

«Саламяныя павукі: сувязь пакаленняў». На гэтай сустрэчы мы:

⚪️ даведаемся, што такое “саламяны павук” і чаму ён быў важным элементам у жыцці нашых продкаў;

🔴 пазнаёмімся з традыцыйнымі рытуальнымі ўпрыгожваннямі беларусаў;

⚪️ пагаворым пра значэнне павукоў у беларускай культуры і іх ролю як магічных абярэгаў і створым свайго ўласнага саламянага павука.

Навошта гэта дзецям? 🧐

Гэта ўнікальны шанс адчуць сувязь з мінулым і зразумець сваю ідэнтычнасць праз творчы працэс.

Для каго? 👀

Для дзетак ад 6 гадоў. Запрашаем таксама бацькоў, каб вы змаглі правесці гэты час разам, у духу сямейнай еднасці.

Уваход: вольны! Больш інфармацыі па тэл: +48694532858

Мы чакаем вас на нашых сустрэчах, каб разам паглыбіцца ў свет беларускага народнага мастацтва і культуры. Далучайцеся, каб падарыць дзецям і сабе цёплыя ўспаміны і карысныя веды!
  • ❤ 36
  • 👍 6
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →