TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4440 4.93K
Жыве беларуская літаратура!

Рэжым Лукашэнкі спрабуе не толькі запужаць людзей, але і пераламаць душу нашай нацыі, знішчаючы беларускія выдавецтвы, рэпрэсуючы незалежных аўтараў і выданні – робячы ўсё, каб беларусы забыліся пра сваю мову. Мы не можам гэтага ім дазволіць! Менавіта таму адным з важных кірункаў дзейнасці Цэнтра беларускай салідарнасці стала падтрымка беларускіх выдаўцоў і аўтараў, якія праз рэпрэсіі мусілі пераехаць у Польшчу.

Дзякуючы ЦБС з 28 лістапада па 1 снежня беларускія аўтары і выдаўцы былі прадстаўленыя на асобным стэндзе на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве.

Мы пабачылі на ўласныя вочы, наколькі вялікі інтарэс выклікала беларуская незалежная літаратура!

Вялікую цікаўнасць чытачоў выклікалі сустрэчы з выбітнымі беларускімі аўтарамі, такімі як Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Алег Груздзіловіч, Андрэй Скурко, Марына Казлоўская, Ханна Мурайда і Мечыслаў Ян Супрон. Акрамя таго, выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентавалі класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову
  • ❤ 58
  • 👍 10
  • 🔥 6
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →