TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4439 3.52K
​​📚 Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве. Расклад прэзентацый і творчых сустрэч

З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Адмыслова для вас Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў асобны беларускі стэнд. Там прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4). Час працы: 10:00–18:00.

Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд №75.

Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

30.11 / 14:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя дапаможніка "Каляндар адаптацыі ў новай краіне" Ханны Мурайда з удзелам аўтаркі. У свеце 3,5% людзей жывуць у эміграцыі — як ім парадзіць з адаптацыяй?

30.11 / 15:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя кнігі К. Макушыньскага "Д'ябал з сёмага класа": папяровай і аўдыёверсіі.

30.11 / 16:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі "Польская класіка для беларускага чытача": Чэслаў Мілаш, Збігнев Хэрберт, Балеслаў Прус і Ян Бжехва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.

30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: "Patria Aeterna" і "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі". Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.

01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
"Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы" – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Гудзіловіч.

01.12 / 14:00 / Sala Forum
"Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя" – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.

01.12 / 14:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжкі "Залатое зерне" Мечыслава Яна Супрона: "Як рэальныя мясціны і гістарычныя ілюстрацыі становяцца дэкарацыямі для казкі". Удзельнікі: выдаўчыня Валянціна Андрэева, аўтар і ілюстратар кніжкі Мечыслаў Ян Супрон.

Да сустрэчы!
  • ❤ 20
  • 👍 10
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →