TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4409 4.36K
​​Бясплатныя заняткі па беларускай мове і культуры ў школцы ЦБС!

Паважаныя бацькі! Запрашаем вашых дзетак у наш утульны асяродак – школку ЦБС! Тут вашы дзеці атрымаюць магчымасць не толькі вывучаць беларускую мову, але і пазнаёміцца з нашай багатай культурай і традыцыямі. Падчас заняткаў дзеці будуць вучыць беларускую мову праз гульні, цікавыя заданні і захапляльныя праекты з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных сродкаў!

Заняткі праводзіць наша выдатная і таленавітая выкладчыца Вольга Каралёнак, якая знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці і стварае атмасферу, у якой кожнае дзіця адчувае сябе ўтульна і ўпэўнена. Гэта выдатная магчымасць развіць моўныя навыкі, пашырыць кругагляд і знайсці новых сяброў!

Мы прапануем заняткі для дзяцей розных узроставых груп:
- Група дзетак 7–9 гадоў: панядзелак і пятніца з 17:00 да 18:00
- Група дзетак 10–12 гадоў: панядзелак і пятніца з 18:15 да 19:15
- Група дзетак 5–7 гадоў: серада з 17:00 да 18:30


Далучайцеся да нас, каб разам ствараць яркія ўспаміны і фарміраваць любоў да беларускай мовы ў нашых дзетак!

📞Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца на заняткі па тэлефоне +48694532858 ці праз Telegram @CBSschool.

Увага! Гадзіны працы школкі:
Панядзелак, серада – пятніца: 16.00 – 20.00
Субота: 10.00 – 18.00
Аўторак і нядзеля – выходныя
  • ❤ 35
  • 🔥 10
  • 👍 5
  • 👎 2
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →