TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4392 4.86K
​​Беларускія кнігі і сімволіка ў Варшаве

У Цэнтры беларускай салідарнасці працуе вітрына і кропка самавывазу беларускіх кніг і сімволікі. Шчыра запрашаем вас у месца, дзе жыве беларуская мова, культура і традыцыі! Наш адрас – Oleandrów 6/2, Варшава.

Вас чакае:
- «Беларуская кнігарня», у якой прадстаўленыя разнастайныя кнігі на беларускай мове. Тут вы можаце пабачыць і набыць нешта з вялікага асартыменту класікі, гістарычнай, дзіцячай і сучаснай мастацкай літаратуры. Акрамя таго, існуе магчымасць дастаўкі кніг поштай па Польшчы і за мяжу. Па ўсіх пытаннях вы можаце звярнуцца ў Telegram кнігарні па нумары +48793544652.

- Беларуская сімволіка ад Vyraj.pl – ваш утульны куточак аўтэнтычнай Беларусі ў Варшаве. Месца, дзе радыя кожнаму, хто прасякнуты любоўю да нашага роднага краю! У краме прадстаўленыя беларускія сцягі, адзенне, сувеніры, аксесуары, паліграфічная прадукцыя, забаўкі, цацкі, скураныя вырабы і іншыя рэчы з нацыянальным каларытам.

Запрашаем наведаць старонку https://vyraj.pl ці далучыцца да крамы ў Instagram @vyraj.pl. Ёсць магчымасць дастаўкі па ўсім свеце.
  • ❤ 30
  • 👍 8
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →