TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4391 4.19K
​​💪Як ЦБС дапамагае беларусам?

Адзін з ключавых кірункаў нашай працы — юрыдычная дапамога беларусам і ўкраінцам у Польшчы, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны з-за рэпрэсій і вайны.

🚀 Штотыднёвая нагрузка:
Нашы юрысты і юрысткі праводзяць каля 50 кансультацый кожны тыдзень.

За мінулы месяц больш за 40 чалавек атрымалі кваліфікаваную дапамогу ад нашай адвакаткі ў галіне сямейнага права.

⏳ Чаканне:
Сярэдні час чакання на кансультацыю да юрыста ці юрысткі — 3 дні. Мы стараемся, каб вы як мага хутчэй атрымалі падтрымку ў важны для вас момант.

🛑 На чым мы акцэнтуем увагу?
Мы аказваем кансультацыі па некалькіх ключавых напрамках:

🔹 Міграцыйнае права:
Легалізацыя знаходжання ў Польшчы, атрыманне міжнароднай аховы, перасячэнне межаў і візавыя пытанні, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, рэгістрацыя шлюбу для ўладальнікаў міжнароднай аховы, атрыманне польскіх дакументаў для замежнікаў, супрацьдзеянне дыскрымінацыі і мабінгу з боку польскіх дзяржаўных органаў і працадаўцаў.

🔹 Сямейнае права:
Мы дапамагаем разабрацца ў складаных пытаннях разводаў, падзелу маёмасці, аліментаў і ўсталявання кантактаў з дзецьмі. Мы таксама дапамагаем замежнікам атрымаць доступ да сацыяльнай дапамогі ў Польшчы.

📅 Памятайце пра правілы:

- Калі вы не можаце прыйсці на кансультацыю, паведаміце нам не пазней чым за 4 гадзіны да яе.
- Калі вы два разы не змаглі прысутнічаць на кансультацыі і не паведамілі загадзя, магчымасць запісу да юрыста для вас будзе закрыта на два тыдні.
- Калі вы абражаеце, уводзіце ў зман, неэтычна ставіцеся да супрацоўнікаў ЦБС, пагражаеце або схіляеце да дзеянняў, якія з'яўляюцца неэтычнымі або супярэчаць закону, вы не зможаце больш карыстацца дапамогай ЦБС.

Важна памятаць, што кожная кансультацыя — гэта не толькі правы, але і адказнасць, таму мы просім падыходзіць да гэтага з усёй сур'ёзнасцю.
  • ❤ 61
  • 👍 11
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →