TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4372 4.2K
​​⚡️7 прычын падтрымаць ЦБС!

Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае беларусам у Польшчы на працягу чатырох гадоў. Увесь гэты час мы цвёрда стаім на ахове правоў і інтарэсаў нашых суайчыннікаў.

Мы хацелі б нагадаць, што вы таксама можаце падтрымаць нас. У гэтыя складаныя часы ваша фінансавая падтрымка мае для нас вялізнае значэнне. Гарантуем, што кожны атрыманы ад вас злоты будзе выкарыстаны з карысцю для нашай агульнай справы.

Рэквізіты Цэнтра беларускай салідарнасці:
80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва пераводу: Darowizna na cele statutowe (УВАГА! Назва перавода павінна быць менавіта такой, мы не можам прыняць перавод з іншай назвай)
PayPal: info@belaruscenter.eu

Усё яшчэ не зрабілі данат? Вось 7 прычын, чаму вам варта гэта зрабіць!

1. За гэты час мы зрабілі больш за 60 000 юрыдычных кансультацый для беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы.
2. Праз нашу школу дадатковай адукацыі прайшло больш за 1300 дзяцей з Беларусі і больш за 400 дзяцей з Украіны. Тут яны наведваюць заняткі роднай і замежнай мовы, малююць, ставяць спектаклі, граюць на музычных інструментах і шмат іншага.
3. Дзякуючы нашай працы ў беларусаў з’явілася магчымасць атрымліваць «гуманітарныя ВНЖ» у Польшчы.
4. Дзякуючы нашым намаганням беларусы з часовымі ВНЖ маюць магчымасць атрымаць польскія праязныя дакументы, якія замяняюць у падарожжах беларускі пашпарт.
5. Пры нашай падтрымцы рэпрэсаваныя выдаўцы змаглі адкрыць краму, у якой можна набыць беларускія кнігі і нацыянальную сімволіку.
6. Мы стварылі інфалінію для беларусаў, якім патрэбна юрыдычная дапамога. Такім чынам яшчэ больш беларусаў могуць атрымаць падтрымку!
7. Па нашай ініцыятыве ў Варшаве зʼявілася Rondo Wolnej Białorusi, якое сімвалізуе падтрымку польскага грамадства для дэмакратычнай будучыні Беларусі.

І гэта далёка не поўны спіс нашых дасягненняў. Пры гэтым уся наша дапамога зʼяўляецца абсалютна бясплатнай. Падтрымайце нас, разам мы можам больш!
  • ❤ 70
  • 👍 7
  • 👎 2
  • 🤣 1
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →