📚1 верасня – гэта і наша свята!
Для Цэнтра беларускай салідарнасці Дзень ведаў зусім не чужое свята! Ужо больш за тры гады ў нашых сценах адбываюцца заняткі школы для беларускіх дзетак у Варшаве. З пачаткам вайны мы прынялі яшчэ і дзясяткі ўкраінскіх вучняў, якія з задавальненнем наведваюць нашыя ўрокі.
Дзякуючы працы нашых настаўнікаў дзеці вывучаюць родную і замежныя мовы, малююць, лепяць з гліны, вучацца музыцы і ходзяць на экскурсіі, знаходзяць новых сяброў і добра бавяць час!
Шчыра дзякуем настаўнікам і асабіста дырэктарцы школы ЦБС Хэлене Нядзьвецкай за іх вялізную працу, а таксама ўсім, хто дапамагаў у дзейнасці школы ўвесь гэты час!
Post #4295
3.61K