TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4192 4.27K
​​✔️Юрыдычная дапамога ад Цэнтра беларускай салідарнасці

Шаноўныя сябры! Кожны дзень да нас прыходзяць дзясяткі новых зваротаў. З кожным месяцам іх становіцца толькі больш. На вялікі жаль, мы не маем магчымасці дапамагчы кожнаму ахвотнаму, бо не можам сабе дазволіць мець вялікую каманду ва ўмовах даволі абмежаваных фінансавых рэсурсаў. Больш за тое, многія справы, якія трапляюць да нашых юрыстаў, патрабуюць вельмі шмат часу і ўвагі. У сувязі з гэтым лічым важным азнаёміць вас з крытэрамі, згодна з якімі мы аказваем дапамогу.

Каму мы дапамагаем:

1. Рэпрэсаваным беларусам альбо беларусам, якія маюць абгрунтаваныя перасцярогі перад пераследам або пагрозай іх жыццю ці здароўю.
2. Беларускім, украінскім і расійскім палітычным альбо грамадскім актывістам.
3. Украінцам, якія прыехалі ў Польшчу пасля 24 лютага 2022 года.

Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае абсалютна бясплатную юрыдычную дапамогу выключна па вызначаных напрамках:

- Легалізацыя знаходжання ў Польшчы.
- Атрыманне міжнароднай аховы ў Польшчы.
- Перасячэнне межаў / візавыя пытанні.
- Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану.
- Рэгістрацыя шлюбу для ўладальнікаў міжнароднай аховы.
- Атрыманне польскіх дакументаў для замежнікаў.
- Процідзеянне дыскрымінацыі/моббінгу з боку дзяржаўных органаў і працадаўцаў.

Вашыя звароты першапачаткова апрацоўваюць кансультанты інфалініі @cbshelp, якія пры неабходнасці запішуць вас на кансультацыю да юрыста ці кансультанта па юрыдычных справах. Юрыдычныя кансультацыі ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

Акрамя таго, у ЦБС вядзе працу школа дадатковай адукацыі для дзяцей
@CBSschool і праект па падтрымцы НДА @cbs_NGO_help!😉
  • ❤ 33
  • 👍 14
  • 🔥 2
  • 🙏 1
More from @cbs_help
  1. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  2. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  3. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  4. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  5. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  6. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →