TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4149 3.72K
📣У ЦБС адзначылі 100-годдзе Васіля Быкава разам з Уладзімірам Арловым

Нашыя госці даведаліся пра новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Народнага пісьменніка. Напрыклад, пра тое, што Васіль Быкаў быў добрым мастаком🎨. Уладзімір Арлоў правёў для ўсіх прысутных захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.

У рамках імпрэзы адбылася прэзентацыя новай кнігі Быкава “Бліндаж” з удзелам кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка. Акрамя таго, госці мерапрыемства маглі пачуць жывы голас класіка, а старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай прачытала ўрыўкі успамінаў пра Быкава.

Напрыканцы мерапрыемства кожны мог набыць беларускія кнігі на адмысловым кірмашы. Мы шчыра дзякуем ўсім, хто знайшоў час, каб адзначыць разам з намі гэту важную дату, а таксама спадару Уладзіміру за яго неймаверна цікавыя гісторыі. Да новых сустрэч!
  • ❤ 53
  • 👍 15
More from @cbs_help
  1. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  2. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  3. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  4. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  5. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  6. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →