TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4148 5.52K
​​⚡️100-годдзе Васіля Быкава з Уладзімірам Арловым!

Шаноўныя сябры! 19 чэрвеня 2024 г. споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Мы хацелі б запрасіць вас адзначыць гэтую дату ў таварыстве вядомага беларускага літаратара Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.

Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Калі: 23 чэрвеня, 17:00
Уваход вольны!


👉Вас чакаюць:
- Новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Васіля Быкава
- Жывы голас народнага пісьменніка Беларусі
- Быкаў як мастак

- Прэзентацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка.
- Фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
- Кніжны кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Беларускага ПЭНа.
  • ❤ 34
  • 👍 11
More from @cbs_help
  1. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  2. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  3. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  4. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  5. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  6. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →