🌱Сустрэнем Купалле разам!
Калі: 22 чэрвеня, ад 16:00
Дзе: Praska Plaża Miejska, Варшава.
Уваход вольны!
Шаноўныя беларусы! А давайце як год таму сустрэнемся на беразе Віслы і разам пражывем самую кароткую і поўную таямніц ночку году!
Будзем спяваць песні, танчыць пад апекай найлепшых профі, плесці вянкі, шукаць папараць-кветку і новых сяброў. Акрамя таго, вас чакае латарэя, фотасесія і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Будуць арганізаваныя актыўнасці як для дарослых, так і адмысловая бяспечная прастора для дзяцей.
З боку cуарганізатараў абяцаем ненавязлівую, але захапляльную тэматычную канцэртную праграму, а напрыканцы вольны мікрафон і процьму вянкоў на вадзе, якая панясе іх да спаўнення нашых мараў😉
Падрабязней пра свята па спасылцы: https://www.facebook.com/events/1483918432526621?ref=newsfeed
Арганізатары: Фонд Купалінка і Цэнтр беларускай салідарнасці
Post #4147
3.59K