⚡️100-годдзе Васіля Быкава з Уладзімірам Арловым!
Шаноўныя сябры! 19 чэрвеня 2024 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Мы хацелі б запрасіць вас адзначыць гэтую дату ў таварыстве вядомага беларускага літаратара Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.
Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Калі: 23 чэрвеня, 17:00
Уваход вольны!
👉Вас чакаюць:
- Новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Васіля Быкава
- Жывы голас народнага пісьменніка Беларусі
- Быкаў як мастак
- Прэзентацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка.
- Фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
- Кніжны кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры
Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Беларускага ПЭНа.
Post #4134
3.5K