TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4132 3.72K
❤️Польскі юрыст, які падтрымлівае беларусаў, атрымаў узнагароду

Выдатны польскі юрысконсульт Філіп Чэрніцкі атрымаў прэстыжную ўзнагароду «Крышталёвае сэрца». Гэта стала магчымым дзякуючы, у тым ліку, вашым галасам, якія вы за яго аддалі.

Нагадаем, што пры дапамозе спадара Філіпа многія беларусы, якія зазналі рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць нашу краіну, змаглі атрымаць прафесійную і бясплатную юрыдычную дапамогу. Юрыст стаў стваральнікам цэнтра pro bono пры Акружной палаце юрысконсультаў у Варшаве (OIRP).

У лютым 2021 года Цэнтр беларускай салідарнасці падпісаў дамову аб супрацы з OIRP. Дзякуючы гэтаму нашыя землякі могуць на бязвыплатнай аснове атрымліваць кансультацыі па крымінальным, працоўным праве і іншых важных пытаннях.

Віншуем спадара Філіпа з заслужанай узнагародай!

Фота: LinkedIn Filip Czernicki
  • ❤ 169
  • 👍 25
  • 🔥 5
  • 🙏 2
More from @cbs_help
  1. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  2. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  3. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  4. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  5. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  6. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →