Маршалкіня Сената сустрэлася з маладымі беларускімі лідарамі
У сустрэчы ўзяла ўдзел кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская. Праваабаронца падзякавала галаве Сената Малгажаце Кідава-Блонскай за прасоўванне паднятых намі раней пытанняў, а менавіта за ліст, які яна накіравала на імя польскага міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Вольга заклікала працягнуць падтрымку падобных ініцыятыў, якія будуць спрыяць паляпшэнню становішча нашых суайчыннікаў у Польшчы. Таксама ў Сенаце прайшло абмеркаванне сітуацыі, якая на дадзены момант склалася ў Беларусі.
Цэнтр беларускай салідарнасці дзякуе польскім палітыкам за вялікую ўвагу да праблем беларусаў і падтрымку нашых намаганняў па іх вырашэнні. Сустрэча адбылася ў рамках Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, якая ў гэтыя дні вядзе сваю працу ў сценах ЦБС.
Post #4127
3.4K
- ❤ 45
- 👍 9
- 🔥 5
- 💊 3