Падтрымайце юрыста, які дапамагае беларусам!
Шаноўныя сябры! Заклікаем вас прагаласаваць за выдатнага польскага юрысконсульта Філіпа Чэрніцкага ў прэстыжным конкурсе «Крышталёвае сэрца».
Дзякуючы намаганням спадара Філіпа многія беларусы, якія зазналі рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць нашу краіну, змаглі атрымаць прафесійную і бясплатную юрыдычную дапамогу. Юрыст стаў стваральнікам цэнтра пра бона пры Акружной палаце юрысконсультаў у Варшаве (OIRP).
У лютым 2021 года Цэнтр беларускай салідарнасці падпісаў дамову аб супрацы з OIRP. Дзякуючы гэтаму нашыя землякі могуць на бязвыплатнай аснове атрымаць кансультацыі па крымінальнаму, працоўнаму праву і іншых важных пытаннях. Акрамя таго, з 2022 года юрыст уключыўся ў падтрымку грамадзян Украіны, якія пераехалі ў Польшчу з-за вайны.
Для таго каб прагаласаваць, дастаткова перайсці па спасылцы https://krysztaloweserce.kirp.pl/glosowanie/ і націснуць «głosuj» пад кандыдатам Filip Czernicki. На наш погляд, вельмі важна, каб грамадскае прызнанне і ўзнагароды атрымлівалі людзі, якія займаюцца аховай правоў беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы. Такія пазітыўныя прыклады будуць натхняць яшчэ больш людзей уключацца ў працу па падтрымцы ўцекачоў. Кожны з нас можа зрабіць унёсак у гэта. Дастаткова перайсці па спасылцы і прагаласаваць.
Post #4124
4.62K