🇵🇱Адкрыты запіс на Карту Паляка ў Беластоку!
Podlaski Urząd Wojewódzki паведаміў, што з 3 па 5 чэрвеня будзе адкрыта рэгістрацыя на Карту Паляка.
Заяўкі прымаюцца па адрасе kp@uslugi.e-podlaskie.eu
❗️Важна! Заяўка павінна быць напісана строга ў адпаведнасці з наступным шаблонам. Адыход ад шаблону ці прымацаванне дадатковай інфармацыі прывядзе да адмовы ў разглядзе вашай заяўкі.
1. Тэма ліста:
Zapisy KP (імя і прозвішча, 4 апошнія лічбы пашпарта)
Напрыклад: Zapisy KP (Ivan Martsinovich 3934)
2. Змест ліста:
Імя і прозвішча (напрыклад, Ivan Martsinovich)
Дата нараджэння
Чатыры апошнія лічбы пашпарта
Нумар тэлефона ў міжнародным фармаце (+375/+48)
Спіс дакументаў для Карты Паляка і падрабязная інфармацыя дасяжная па спасылцы https://www.gov.pl/web/uw-podlaski/karta-polaka
Post #4122
5.55K