👨👩👦Сёння адзначаецца асаблівае свята – Міжнародны дзень аховы дзяцей!
У Цэнтры беларускай салідарнасці мы асабліва трапяткі ставімся да гэтай даты, бо наша Школа дадатковай адукацыі ўжо даўно стала для дзетак з Беларусі і Украіны другім домам, дзе яны могуць здабыць новыя веды, сяброў і падтрымку.
Тут мы дапамагаем захаваць сувязь з гісторыяй і культурай роднай краіны, асвойваць замежныя мовы і развіваць творчыя навыкі. Але галоўнае, што мы клапоцімся аб тым, каб кожнае дзіця адчувала сябе ў бяспецы, любімым і ўпэўненым у сабе.
Хай гэты дзень нагадае нам пра тое, як важна шанаваць і клапаціцца пра нашых дзяцей. Бо яны – наша будучыня, і яны заслугоўваюць самага найлепшага.
Post #4120
4.27K