⚡️Важныя навіны аб перадачы даных беларусаў у Польшчы
Шаноўныя сябры! Пасля нашага ўчорашняга паста да нас звярнулася яшчэ некалькі беларусаў з падобнымі гісторыямі, што не можа не выклікаць нашай заклапочанасці. Мы дзякуем усім, хто да нас звярнуўся, за смеласць. Мы зробім усё магчымае, каб выправіць гэту праблему. З іншага боку мы бачым, што парушэнні хоць і маюць сістэмны характар (выпадкі зафіксаваны ў розных дзяржаўных органах і ў розных гарадах Польшчы), але не маюць шырокага маштабу.
Тым не менш польскія дзяржаўныя органы ўжо зацікавіліся гэтым пытаннем і Цэнтр беларускай салідарнасці знаходзіцца ў сталым кантакце з імі. Мы збіраем вашыя кейсы і доказы парушэнняў, каб перадаць іх польскаму боку. Гэта дапаможа пазбегнуць падобных выпадкаў у будучыні. Калі вы гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй, напішыце нам у @antoscbs.
ЦБС дзякуе нашым партнёрам за аператыўную рэакцыю і шчырую цікаўнасць да вырашэння агучанай праблемы.
Post #4042
5.03K