«Пакінуў каментар на Фэйсбуку? У Польшчы твой каментар – гэта ўклад у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму»
Выявы з такімі тэкстамі з’явіліся на вялікіх рэкламных экранах Варшавы. Такім чынам улады польскай сталіцы выказалі салідарнасць з беларускім народам і нагадалі жыхарам горада аб рэпрэсіях у Беларусі.
Акрамя таго, на рэкламных экранах з’явіліся тэксты пра палітвязня–журналіста Анджэя Пачобута, асуджанага на 5 гадоў за данаты Андрэя Савінскага, а таксама пра рэпрэсіі ў адносінах да польскіх моўных школ.
Post #3988
5.65K



- ❤ 208
- 👍 25
- 😭 5