🫶Перадайце 1,5% сваіх падаткаў на падтрымку беларусаў у Польшчы!
Сябры, калі вы яшчэ не падалі сваю дэкларацыю PIT за мінулы год, то ў вас ёсць цудоўная магчымасць накіраваць 1,5% Цэнтру беларускай салідарнасці. У сваю чаргу мы гарантуем, што ўсе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дзейнасць нашай школкі для дзяцей і працу юрыдычнага аддзела, якія за апошнія гады здолелі дапамагчы тысячам беларусаў у Польшчы. Перадача 1,5% ніяк не паўплывае на памер вашага падатковага звароту.
Просім вас упісаць у дэкларацыі нумар KRS 0000602244 нашых сузаснавальнікаў FUNDACJA PROSPECT з пазначэннем мэты «Pomoc dla Centrum Białoruskiej Solidarności».
Больш падрабязна пра PIT у Польшчы мы расказалі ў нашым гідзе
https://belaruscenter.eu/novosti/vsyo-chto-vam-nuzhno-znat-o-pit/
Post #3981
4.17K