TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.74K subscribers
Post #3949 3.85K
🎨Арт-тэрапія для беларускіх дзетак

Дзякуючы заняткам арт-тэрапіі ў Школе Цэнтра беларускай салідарнасці, дзеткі атрымалі цудоўную магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял, палепшыць дробную маторыку і навучыцца бачыць свет у яскравых колерах.

На гэтым тыдні дзеткі перанесліся ў чароўны лес, у якім жылі… шкарпэтачкі! Маленькія беларусы з захапленнем слухалі казку ад нашай настаўніцы, а пасля зрабілі свае казачныя шкарпэткі. Кожная з іх атрымала сваю гісторыю жыцця, якую прыдумалі самі дзеткі. Важна, што пры дапамозе казкатэрапіі нашыя жэўжыкі маюць магчымасць развіць сваю фантазію і зняць напружанне.

Таксама нагадаем вам, што ў школе ЦБС вашых дзетак чакае мноства цікавых заняткаў і магчымасцяў для развіцця. Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца на заняткі вы можаце ў Telegram @CBSschool ці па тэлефоне +48694532858.
  • ❤ 32
  • 👍 3
More from @cbs_help
  1. Oct 16, 2026СПРОБЫ ВЯРБОЎКІ СПЕЦСЛУЖБАМІ: ЯК СВАЕЧАСОВА ЗАЎВАЖЫЦЬ ПАГРОЗУ І ШТО РАБІЦЬ НЕАДКЛАДНА Апош…
  2. Oct 14, 2026Друзья, напоминаю: ЗАВТРА 💛 Университет Третьего Возраста ZŁOTY CZAS приглашает на первую…
  3. Oct 14, 2026📱 Вашы рэцэпты, накіраванні і медыцынская інфармацыя — у адным месцы! Вучымся карыстацца…
  4. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  5. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  6. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →