✊🏻За нашу і вашу свабоду!
24 лютага 2022 года. Хіба што кожны з нас запомніў той жудасны ранак. Ад першага дня поўнамаштабнай вайны Цэнтр беларускай салідарнасці ўключыўся ў падтрымку людзей з Украіны, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы і шукаць ратунку ў Польшчы.
За гэты час мы правялі тысячы юрыдычных кансультацый, сотні ўцекачоў пры нашай падтрымцы атрымалі часовае жытло і прафесійную псіхалагічную дапамогу, а праз нашу школу для дзяцей прайшлі дзясяткі ўкраінскіх вучняў. І гэта далёка не ўсё! Нашыя неймаверныя валанцёры забіралі людзей з самай мяжы, мы ладзілі акцыі салідарнасці і збіралі сродкі на карысць беларускіх ваяроў.
Вайна расчалавечвае і робіць смерць людзей звыклай з’явай, якая не выклікае столькі ж болю і смутку, як у першыя дні гэтага пекла. На жаль, так чалавечая псіхіка спрабуе абараніць сябе. Менавіта таму мы лічым важным тое, што за гэтыя два гады ў нас атрымалася душою не ачарсцвець і працягваць дапамагаць кожнаму, хто гэтага сапраўды патрабуе. Мы будзем і далей падтрымліваць нашых сяброў з Украіны і абавязкова разам пераможам!
Post #3947
3.91K