TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.74K subscribers
Post #3937 4.05K
МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Менавіта такую назву атрымаў творчы вечар Уладзіміра Арлова, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў свае лепшыя кнігі. Творы спадара Уладзіміра перакладзены больш, чым на 30 моў свету і застаюцца вельмі актуальнымі і сёння, калі рэжым Лукашэнкі робіць усё магчымае для знішчэння беларушчыны.

Дзякуючы ЦБС і фонду Камунікат, якія выступілі ў якасці арганізатараў, у гэту пятніцу беларусаў Варшавы чакала цудоўная імпрэза. Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сур'ёзную размову пра стварэнне кніг і матчыну мову з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў. У залі не было ніводнага вольнага месца, а ахвотныя паслухаць пісьменніка чакалі нават на калідоры.

Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў разам са спявачкай Вікторыяй. Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.
  • ❤ 39
  • 👍 17
More from @cbs_help
  1. Oct 16, 2026СПРОБЫ ВЯРБОЎКІ СПЕЦСЛУЖБАМІ: ЯК СВАЕЧАСОВА ЗАЎВАЖЫЦЬ ПАГРОЗУ І ШТО РАБІЦЬ НЕАДКЛАДНА Апош…
  2. Oct 14, 2026Друзья, напоминаю: ЗАВТРА 💛 Университет Третьего Возраста ZŁOTY CZAS приглашает на первую…
  3. Oct 14, 2026📱 Вашы рэцэпты, накіраванні і медыцынская інфармацыя — у адным месцы! Вучымся карыстацца…
  4. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  5. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  6. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →