Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА»
Калі: 23 лютага, 18:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы – кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць – гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка. Да сустрэчы на імпрэзе, сябры!
Post #3918
3.71K