TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.74K subscribers
Post #3888 5.33K
​​Даносім праўду аб рэпрэсіях у Беларусі

Учора ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў і актывістаў для прадстаўнікоў СМІ. Галоўнай тэмай сталі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія выйшлі на новы ўзровень.

Прадстаўнік «BELPOL» Андрэй Астаповіч агучыў аналіз крымінальных спраў за 2023 год. Згодна з ім толькі за абразу Лукашэнкі супраць беларусаў было заведзена 1263 справы! Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган расказала аб агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, становішчы палітвязняў і данесла інфармацыю аб пераследзе польскай меншасці ў нашай краіне. Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы звярнуў увагу журналістаў на парушэнні правоў працоўных, усё больш шырокі распаўсюд практык прымусовай працы і крымінальны пераслед актывістаў, якія змагаюцца за правы працоўных.

Падрабязней азнаёміцца з інфармацыяй можна па спасылках👇

https://belsat.eu/news/02-02-2024-represii-vyjshli-na-novy-uzroven
https://pozirk.online/by/news/64706
https://www.youtube.com/live/KH3CJHHsE-A?si=yVyDEQdZHyuqeg75
https://cutt.ly/UwXx7nBp
  • 💔 29
  • 👍 9
  • 🤬 4
  • ❤ 1
More from @cbs_help
  1. Oct 16, 2026СПРОБЫ ВЯРБОЎКІ СПЕЦСЛУЖБАМІ: ЯК СВАЕЧАСОВА ЗАЎВАЖЫЦЬ ПАГРОЗУ І ШТО РАБІЦЬ НЕАДКЛАДНА Апош…
  2. Oct 14, 2026Друзья, напоминаю: ЗАВТРА 💛 Университет Третьего Возраста ZŁOTY CZAS приглашает на первую…
  3. Oct 14, 2026📱 Вашы рэцэпты, накіраванні і медыцынская інфармацыя — у адным месцы! Вучымся карыстацца…
  4. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  5. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  6. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →