TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #1711 3.52K
​​⚡️Святлана Ціханоўская ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці!

Падчас свайго афіцыйнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская наведала ЦБС! Нацыянальная лідарка правяла сустрэчу з нашымі супрацоўнікамі. Падчас мерапрыемства мы абмеркавалі праблемы, з якімі да нас найчасцей звяртаюцца беларусы ў Польшчы, выпадкі дыскрымінацыі нашых суайчыннікаў, а таксама падтрымку, якую мы аказваем не толькі беларусам, але і нашым братам з Украіны.

Святлана шчыра падзякавала нам за зробленую працу і паабяцала аказаць дапамогу на ўсіх магчымых узроўнях. Нацыянальная лідарка падкрэсліла, што падчас сустрэчы з міністрам унутраных справаў Марыушам Каміньскім ёй былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці. У адпаведнасці з імі была створана працоўная група па распрацоўцы рашэнняў, якія значна палегчаць працэс легалізацыі для беларусаў у Польшчы. У групу былі ўключаныя ў тым ліку юрысткі ЦБС.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская пабачылася з вучнямі нашай школкі! На сустрэчы былі як дзеткі з Беларусі, так і вучні, якія прыехалі да нас з Украіны. Дзеткі падарылі палітыку яе партрэт, а таксама заспявалі песню «Тры чарапахі»! Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму кранальнай.

Мы дзякуем Святлане за ўвагу да нашай арганізацыі і падтрымку ўсіх беларусаў у Польшчы! У салідарнасці наша сіла!
  • ❤ 39
  • 👍 14
  • 👎 1
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →