📣Зварот беларусаў Польшчы да ўкраінцаў!
Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.
Незалежна ад таго, ці то нашыя продкі стагоддзямі жылі на Падляшшы і нашай радзімай з’яўляецца Польшча, ці то мы тут нядаўна знайшлі свой другі дом, а часта і прытулак – сёння мы адчуваем сябе адзіным народам і разам гаворым НЕ ВАЙНЕ!
Агрэсія супраць Украіны – гэта непрымальнае злачынства. Гэта таксама пагражае бяспецы ў Еўропе і ў свеце. Гэта парушэнне ўсіх дэмакратычных законаў і прынцыпаў. Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі былі названыя „беларускімі”. Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, розных нацыянальнасцяў, зрабілі свой выбар у 2020 годзе - Лукашэнка страціў права прадстаўляць нашую дзяржаву. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі – гэта не беларусы ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны, а дыктатар і яго прыхвастні незаконна прадставілі тэрыторыю Беларусі якая выкарыстоўваецца рускімі акупантамі супраць мірнай і дэмакратычнай Украіны і уркаінскага народу. Гэта не расейцы
агрэсары, а службы Пуціна, гэта не чачэнцы ваююць з украінцамі, але кадыраўцы.
Мы таксама просім СМІ растлумачыць сітуацыю Беларусі ў гэтым канфлікце. Сотні тысяч беларусаў па ўсім свеце кожны дзень выходзяць на вуліцы, каб пратэставаць супраць гэтай вайны, як раней яны пратэставалі супраць дыктатуры ў Беларусі. Тысячы з іх цяпер актыўна ўдзельнічаюць ў дапамозе Украіне і далучаюцца да груп валанцёраў, арганізоўваючы дапамогу і ахвяруючы грошы Украіне. Трэба паказаць
рэальны вобраз беларусаў!
Браты-ўкраінцы! Мы заўсёды падтрымлівалі вашыя намаганні жыць у дэмакратыі і міры ў вашай уласнай краіне. І мы ніколі не спынім гэта рабіць! Мы былі, ёсьць і будзем падтрымліваць Вас і змагацца разам з Вамі за незелажную і дэмакратычную Украіну! Бо соборна Украіна - гэта таксама незалежная Беларусь і бяспечны свет!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Распаўсюджвайце гэты зварот сярод сваіх знаёмых на ўкраінскай і польскай мове!
UA https://cutt.ly/MAaqhzw
PL https://cutt.ly/SAaqQs3
Post #1641
4.42K