TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5475 588
Беларускія заводы фіксуюць падзенне попыту і скарачаюць вытворчасць

Афіцыйная статыстыка паведамляе пра рост беларускай прамысловасці. Але яе рэальны стан можна прасачыць па ўнутраных дакументах самога Міністэрства эканомікі.

Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прааналізавала бюлетэнь Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Мінэканомікі з вынікамі апытання кіраўнікоў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Адзін з ключавых сігналаў — падзенне попыту. За месяц яго баланс знізіўся на 14 пунктаў і перайшоў у адмоўную зону, да −6 пунктаў.

На прадпрыемствах скарачаецца і вытворчасць. Пра гэта паведамілі 36% апытаных кіраўнікоў.
Пагаршаюцца і фінансавыя паказчыкі: 34% прадпрыемстваў паведамілі пра зніжэнне прыбытку, а сярэдняя рэнтабельнасць галіны склала 6,8%.

Індэкс дзелавой актыўнасці заводаў складае 34 пункты пры мяжы росту ў 50 пунктаў. Ніжэй за гэтую мяжу паказчык знаходзіцца ўжо некалькі месяцаў.

Індэкс прамысловага аптымізму складае −18 пунктаў. Адказаў кіраўнікоў прадпрыемстваў «стала горш» стабільна больш, чым «стала лепш».

Такім чынам, афіцыйная статыстыка дэманструе «ўстойлівы рост», у той час як унутраныя апытанні самога Міністэрства эканомікі фіксуюць адваротнае: попыт падае, дзелавая актыўнасць знаходзіцца на мінімальным узроўні, ацэнкі кіраўнікоў прадпрыемстваў застаюцца адмоўнымі.

Рэальны стан беларускай прамысловасці адлюстроўваюць не тэлевізійныя зводкі, а лічбы ва ўнутраных дакументах дзяржаўных органаў.
  • 👍 5
  • 🤔 5
  • 😢 2
  • 👎 1
  • 🔥 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  2. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  3. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  4. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  5. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  6. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →