TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #1037 1.81K
Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі

Знакавае для беларусаў месца з'явіцца ў Рызе. Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву адобрыў Камітэт па развіцці горада Рыгі.

Ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні.

Аліна Коўшык: «Дзякую дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне. Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе – месца, дзе яны змогуць збірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дададзім яго на карту беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me. Спадзяюся, што эстафету ў ініцыіраванні змен назваў вуліц гораду прымуць і іншыя беларускія дыяспары».

@CabinetBelarus
  • 👍 79
  • 👎 79
  • ❤ 24
  • 🔥 4
  • 👏 3
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 13, 2026Аліса Рыжычэнка: Новы азотны камбінат можа прынесці Беларусі новыя даўгі і ўзмацніць залеж…
  2. Oct 13, 2026Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэ…
  3. Oct 12, 2026Масавыя рэпрэсіі ў цэнтры Еўропы не могуць стаць руцінай «Рэжым баіцца альтэрнатывы і наша…
  4. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  5. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  6. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →