🎤Платформа падтрымкі беларускай мовы запускае новы марафон агучвання
Гэта робіцца для праекта «Мова прафесіі» для прасоўвання беларускай мовы ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Гэтым разам рганізатары плануюць сабраць 1000 агучаных гадзін.
Для таго каб паўдзельнічаць трэба:
1. Зайсці на donar.by.
2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
3. Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.
Агучваць стане яшчэ цікавей, бо цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, каб лепш распазнаваць беларускае маўленне, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах.
Акрамя таго, можна перанесці свой профіль з Common Voice на donar.by, каб вашыя дасягненні мінулага марафону не згубіліся.
Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі.
Крыніца: @say_by
Post #60738
19.7K
