Макс Корж зноў заклікаў са сцэны спыніць вайну ва Украіне
Паводле выдання DW, на ўчорашні канцэрт беларускага спевака ў Франкфурце-на-Майне прыйшлі амаль 30 тысяч чалавек. Большасць гледачоў былі ўкраінцамі.
Падчас выступу Корж заклікаў дамаўляцца, а не ваяваць:
«Песні прысвечаныя тым, хто загінуў на гэтай вайне... Яе трэба неадкладна спыніць. Яны кажуць: як? Але немагчыма спыніць метэарыт, чуму... Вайну могуць спыніць тыя людзі, каму гэта выгадна.
Спыніце гэтую вайну. І дамаўляйцеся колькі хочаце. Вам падабаюцца перамовы! Можна нікога не адпускаць, можаце пакінуць хлопцаў у казармах. Хай усе чакаюць! Дамаўляйцеся 10, 20, хоць 100 гадоў. Спыніце забойствы людзей, спыніце бамбаванні!»
Пасля канцэрту былі затрыманыя больш за 60 чалавек. Прычынай сталі выкарыстанне піратэхнікі і сутычкі.
Post #146810
1.24K

- 🥴 17
- 🤔 3
- 🤪 3