☝️Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук
Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк жыве ў Польшчы. Яго дадалі ў расейскую базу вышуку на запыт карных структур Беларусі.
У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» так званую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў». У яе ўключылі фонд Kamunikat.org і Яраслава Іванюка.
У ліпені 2023 годзе – Kamunikat.org быў унесены ў спіс заблакаваных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі, але працаваў за мяжой. А ў траўні 2026 года адбылася маштабная хакерская атака на серверы інтэрнэт-бібліятэкі. У выніку былі выдалены файлы, якія назапашваліся за 25 гадоў працы Kamunikat.org. Але ўжо ў чэрвені Яраслаў Іванюк паведамляў, што бібліятэку ўдалося аднавіць. ☝️
Post #146697
1.67K

- 🤬 18
- 🙈 4
- ❤ 2