TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146742 1.44K
☝️У Польшчы за кантрабанду цыгарэтаў і абыход санкцыяў затрымалі двух беларусаў

Шасцёра чалавек былі затрыманыя паводле падазрэння ў кантрабандзе цыгарэтаў з Беларусі з дапамогаю метэазондаў. Пра гэта паведаміла Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы.

Сярод затрыманых – двое беларусаў. Адзін з іх трапіў пад увагу памежнікаў у гміне Кнышын, калі перавозіў на аўтамабілі 11 тысячаў пачкаў цыгарэтаў без польскіх знакаў агульным коштам 227 тысячаў злотых (больш за 58 тысячаў долараў).Было вызначана, што цыгарэты трапілі ў Польшчу з дапамогаю паветраных шароў. Яшчэ аднаго беларуса затрымалі ў гміне Завады, а разам з ім – чацвярых грамадзянаў Латвіі. У багажніку іхнага аўтамабіля знайшлі больш за 14 тысячаў пачкаў цыгарэтаў, перакінутых праз мяжу метэазондамі, коштам каля 290 тысячаў злотых (больш за 74 тысячы долараў).

Усе затрыманыя ўзятыя пад варту на тры месяцы. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў падатковых злачынствах і абыходзе санкцыяў. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох гадаў. ☝️
  • 👾 5
  • 🎉 2
  • 🤝 1
More from @belsat
  1. Oct 10, 2026🇵🇱 Польшча правярае расейскі след у распаўсюдзе дэзынфармацыі пасля нападаў на школы Пас…
  2. Oct 10, 2026❤️ «Чырвоныя азёры» з’явіліся пад Пінскам Вада там пакрылася барвовым дываном – але ніякай…
  3. Oct 10, 2026Ва Украіне прапануюць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі…
  4. Oct 10, 2026🇺🇦 Украіна назвала беспадстаўнымі абвінавачанні ў датычнасці да атакі на грузавік у Бран…
  5. Oct 10, 2026🌿 У Кітаі прырода настолькі ачысцілася, што паглынула цэлыя жылыя кварталы У кітайскім Гу…
  6. Oct 10, 2026🚂 Цягнік Менск — Анапа зноў пойдзе ў абыход пасля атакі на чыгунку ў Бранскай вобласці У…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →