🐈 Каму «біялагічныя адкіды», а каму «чалец сям'і»
Каля гаражоў «Магілёўхімвалакно» гараджане стварылі стыхійныя могілкі хатніх жывёлаў. На невялікіх узгорачках стаяць крыжы, агароджы і помнікі. На некаторых пахаваннях размешчаныя фотаздымкі жывёлаў, на іншых – гранітныя надмагіллі з мянушкамі і датамі жыцця.
Некаторыя гадаванцы памерлі пяць і нават восем гадоў таму. Аднак пахаванні па-ранейшаму захоўваюцца, а гаспадары працягваюць за імі даглядаць. Хтосьці прыносіць на магілы корм і цацкі.
Паводле правілаў, памерлая хатняя жывёліна – гэта біялагічныя адкіды, якія неабходна ўтылізаваць праз крэмацыю ці на адмысловых магільніках. Таму пахаванне ката ці сабакі забаронена нават ва ўласным агародзе і нават, калі месца знаходзіцца далёка ад жылых дамоў. ☝️
Post #146739
583

- ❤ 4
- 💔 3
- 😭 1