☝️Мянчук прадаў кватэру і аддаў грошы: напалохалі крымінальнай справай
Менскаму пенсіянеру патэлефанавалі і расказалі, што ў яго стажы не ўлічана 10 працоўных гадоў. Прапанавалі пераразлік пенсіі і папрасілі пашпартныя звесткі.
Далей -- па звыклай схеме: "праваахоўнікі" прыгразілі крымінальнай справай і запатрабавалі сабраць дома ўсе назапашванні. 7 тысяч долараў 78-гадовы пенсіянер пакінуў на прыпынку за горадам. Каб іх забраў "супрацоўнік дзяржкантролю".
А пасля пенсіянер прадаў сваю кватэру за 83 тысячы долараў і перадаў грошы "кур'еру дзяржкантролю для ўліку ў крымінальнай справе". 🤷
Post #146738
1.49K

- 🤬 11
- 🤯 6
- ❤ 3
- 😱 3
- ⚡ 1
- 🥴 1