💥 #галоўнае за 8 кастрычніка
✔️Беларуска пацярпела ад удару БПЛА ў Бранскай вобласці, ёй давялося ампутаваць канцавіны
✔️Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаў
✔️Літва ўсур'ёз узяла курс на адмову ад без'ядравага статусу
✔️Расейцы нанеслі ўдар авіябомбаю па аўтобусе з цывільнымі ў прыфрантавым Краматорску – загінулі дзясяткі людзей
✔️У адказ на абстрэлы сваіх дата-цэнтраў украінцы нанеслі ўдар па дата-цэнтры «Яндекса»
✔️«Такія змены не адбываюцца перад нейкімі добрымі падзеямі». Спецслужбістаў уводзяць у склады аблвыканкамаў
✔️Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі атрымаў ананімную пагрозу фізічнай расправы
✔️Зноў зазірнулі ў памежныя чаты, каб паглядзець, што там з чэргамі. Аказалася – усё досыць няблага
✔️Сілавікі ў Менску адпрацоўвалі ліквідацыю тэрарыстаў, якія здзейснілі напад на хакейны матч. Вось як гэта выглядала
✔️Скасаваныя тры канцэрты расейскага Z-спевака SHAMANа, якія мусілі адбыцца ў беларускіх гарадах
✔️У Чырвоным касцёле ўжо неўзабаве пачнуць аднаўляць страчаныя роспісы
✔️Чаго хочуць французскія школьнікі, якія ўжо тры тыдні «хістаюць» краіну? Расказваем у нашым матэрыяле-эксплэйнеры
✔️Літаратурная «нобэлеўка» гэтага году прысуджаная канадскай пісьменніцы Эн Карсан
#рэпрэсіі:
▫️Палітвязень Вацлаў Арэшка цалкам страціў зрок у калоніі
▫️У расейскую базу вышуку дадалі беларуса з Падляшша Яраслава Іванюка – заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Там жа апынуліся іншыя вядомыя выдаўцы – Андрэй Янушкевіч ды Ігар Логвінаў
Post #146692
991

- ✍ 3
- 🔥 1