У ЗША не паляпшаецца сітуацыя з міграцыйным пераследам беларусаў, у Польшчы ўсё часцей чуваць пра выпадкі адмоваў у міжнароднай абароне, але ёсць і краіны, дзе пагаджаюцца на паслабленні ў дачыненні грамадзянаў Беларусі. Пра праблемы, добрыя навіны і пытанні, над якімі вядзецца праца, у праграме «Наш дзень» апавёў дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў.
«Гэта такое пастаяннае нагадванне праблемаў беларусаў. Трэба з усіх бакоў, з якіх толькі можна, размаўляць з уладамі Польшчы, казаць, што такая дапамога патрэбная. І мне падаецца, што нас чуюць», – кажа Марозаў.
Марозаў адзначае, што дэмсілы рыхтуюць для міжнародных партнёраў вялікую справаздачу па затрыманні беларусаў па вяртанні ў краіну. Яе перадаюць міграцыйным службам, каб паведаміць колькі асобаў было затрымана, што беларусам і дагэтуль небяспечна ехаць дамоў. ☝️
