🔸У менскім Чырвоным касцёле ўжо неўзабаве пачнуць аднаўляць страчаныя роспісы
Тэлеграм-канал @katolik_life звярнуў увагу, што сталічнае будаўнічае ўпраўленне абвесціла адпаведны тэндар: шукаюць арганізацыю, што выканае рэстаўрацыю мастацкага роспісу і заменіць шклопакеты з вітражом. У месцах расколінаў і падмаканняў на скляпеннях трэба будзе прыбраць прычыны дэфектаў, а следам аднавіць роспісы, што былі там раней.
Спецыялісты будуць рэстаўраваць роспіс на столі богаслужбовай залы і чысціць каменныя калоны ды капітэлі ад позніх фарбаў. Кошт работ ацэньваецца ў 850 тысяч рублёў, іх варта будзе скончыць да сярэдзіны сакавіка.
Post #146677
1.11K

- ❤ 8
- 🙏 3
- 👌 3