TGViewer
Channel Public Channel
Katolik.life. Неафіцыйнае

Katolik.life. Неафіцыйнае

@katolik_life

Навіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства.

Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.
Subscribers
708
Photos
2.2K
Videos
426
Links
1.7K
Recent Posts 16 shown
Post #2739 196
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Пачалася рэгістрацыя на паездку з Беларусі ў Паўднёвую Карэю, дзе ў жніўні 2027 году адбудуцца каталіцкія Сусветныя дні моладзі (WYD SEOUL 2027).

Адказныя за пілігрымку размясцілі форму рэгістрацыі і патлумачылі маршрут і кошты паездкі.

Агульныя выдаткі – прыкладна 2000-2500 даляраў на аднаго чалавека. Дакладны кошт будзе залежыць ад авіяквіткоў. Запланаваны пералёт з Мінску праз Казахстан. Там, у Алматы, беларуская група правядзе два дні. Акрамя выдаткаў на пералёт трэба будзе заплаціць за візу, удзел у мерапрыемствах.

Жадаючым неабходна ўжо да 1 лістапада здаць 2000 USD – з гэтых грошаў будуць купляць квіткі і рабіць унёсак арганізатарам WYD.

Дарагая моладзь! Мы разумеем што кошт не дакладны і гэта цяжка, але гэта вельмі складаны маршрут. Мы будзем купляць білеты, калі сфарміруецца група і будуць здадзены грошы,


– патлумачылі беларускія арганізатары.
  • ❤ 6
  • 😱 6
  • 👎 3
  • 😢 3
Post #2738 300
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Як мы заўважылі, мінскае будаўнічае ўпраўленне абвясціла аб выбары арганізацыі для выканання рэстаўрацыі мастацкага роспісу і замены шклопакетаў з вітражом у Чырвоным касцёле, рэканструкцыя якога завяршаецца.

Арыенціровачны кошт работ – 850 тысяч рублёў. Да рэстаўрацыі маюць намер прыступіць ужо ў кастрычніку. Гэтыя работы павінны быць завершаны да 15 сакавіка 2027 года, што пацвярджае перанос тэрміну адкрыцця храма.

У будаўнічым праекце ўказана, што пры рэканструкцыі ўнутраная аздабленне аднаўляецца пасля пракладкі інжынерных камунікацый, мастацкі роспіс на скляпеннях максімальна захоўваецца. Акрамя таго, у месцах страчанага роспісу (расколіны і падмаканні на скляпеннях) пасля ліквідацыі прычын дэфектаў дэкаратыўная роспіс аднаўляецца да зыходнага стану.

Гаворка ідзе пра рэстаўрацыю роспісу на столі богаслужбовай залы і расчыстцы каменных калон і капітэляў ад позніх фарбаў.
  • ❤ 10
  • 👍 4
Post #2737 410
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, на гэтым тыдні ў Мінску адбываецца суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндза Анатоля Парахневіча.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Як мы паведамлялі, святара затрымалі больш за паўгады таму, у сярэдзіне сакавіка – ён правёў у зняволенні ўжо звыш 200 дзён.

За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Пра яго справу нічога не паведамлялася, але ў вернікаў ёсць версія, што стала падставай для пераследу, які яны лічаць несправядлівым.

У апошнія месяцы вернікі не атрымлівалі інфармацыі пра стан святара і ход следства. Тых, хто мае якія-небудзь звесткі, у тым ліку аб прысудзе, просім напісаць у асабістыя паведамленні.
  • 🙏 14
  • 😢 7
  • 😱 3
  • 😡 2
  • ❤ 1
Post #2736 499
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

У межах падрыхтоўкі да Еўрапейскай сустрэчы моладзі Беларусь наведае прадстаўнік экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Крыстаф. Ён паведаміў, што прыедзе ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у малітвах і сустрэчах:

Для мяне гэта будзе першы візіт у вашу краіну, і я вельмі радуюся магчымасці пазнаёміцца з ёй. Таксама было б вельмі добра, калі б падчас гэтага візіту мне ўдалося сустрэцца з некаторымі з вас.


Брат Крыстаф будзе ў Смаргоні 5 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла II, 8 кастрычніка ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльны цэнтры і 10 кастрычніка ў Гродне ў катэдральным касцёле.

У кожным з гэтых гарадоў запланаваныя малітвы і сустрэчы.

Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца ў Лодзі ў Польшчы з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года. У каманду з 18 чалавек, якая рыхтуе сустрэчу, уваходзіць таксама сястра Вераніка з Беларусі.
  • ❤ 10
  • 👍 10
  • 🔥 2
  • 👎 1
  • 🤡 1
Post #2735 535
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Паводле інфармацыі, якую атрымалі каталіцкія вернікі Беларусі, улады Брэста вырашылі забараніць далейшае правядзенне канцэртаў Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Як мы распавядалі, гэтыя канцэрты выклікалі масавае захапленне, але таксама спрэчкі і падзелы сярод вернікаў.

Паводле атрыманай інфармацыі, канцэрты Euphoria Night у касцёле сталі прадметам абмеркавання на нарадзе, якая прайшла ў канцы верасня, з удзелам кіраўніцтва горада, ідэолагаў, аддзела культуры. Па выніках прынялі рашэнне, што гэты праект больш не будзе выступаць у храме.

Як перадалі вернікам, такое рашэнне было прынята ў тым ліку пад уплывам меркавання... мясцовай праваслаўнай епархіі, дзе нібыта не вітаюць правядзенне масавых канцэртаў поп-музыкі ў каталіцкім храме.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
  • ❤ 10
  • 😁 3
  • 🔥 2
  • 😱 1
  • 🙈 1
Post #2732 615
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

З моманту высялення парафіі святога Сымона і святой Алены з Чырвонага касцёла ў Мінску 26 верасня мінула чатыры гады. Да чарговай гадавіны закрыцця храма вернікі даведаліся, што рэканструкцыя касцёла не завершыцца ў студзені 2027 года, як гэта планавалася.

Уласнік храма, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», таксама абяцаў, што асноўныя работы завершаць да канца 2026 года, а ў студзені будынак увядуць у эксплуатацыю.

Але цяпер вернікі заўважылі, што на пашпарце аб'екта змянілі дату. Тэрмінам заканчэння будаўніцтва ўжо значыцца не 31 студзеня, а 30 красавіка.

Нагадаем, вясной у працах быў перапынак.

Цяперашні пробашч парафіі не ўзгадаў у парафіяльных аб'явах пра гадавіну закрыцця храма. Але гэта зрабіў экс-пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і ў сваім відэа распавёў пра важныя дэталі.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
  • 😢 10
  • 🙏 6
  • ❤ 4
  • 😡 3
Post #2731 475
Раненый священник в Польше дал свидетельство о Евангелии на миллионную аудиторию

Католический священник из Ярославского аббатства в Польше ксёндз Адриан Мантыкевич 26 сентября отправил святую Мессу впервые после выписки из больницы и произнес проповедь, которая распространилась по всей Польше и другим странам.

Этот священник — один из пострадавших от нападения мужчины, имеющего психическое расстройство, гражданина Украины, который зарезал одного священника, ранил еще троих ксендзов и одну женщину.

Получивший травмы головы, лица и руки ксёндз Адриан вышел служить Мессу со следами ранений.

Текст его проповеди стали массово распространять в соцсетях — посты набрали десятки тысяч реакций менее чем за сутки. Затем проповедь перепечатали центральные польские СМИ с миллионной аудиторией, и несколько мировых медиа.

Вот эта проповедь, которая потрясла верующих и неверующих. Читайте на сайте (из Беларуси – с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь >
  • ❤ 16
  • 🙏 4
  • 🔥 3
  • 😇 1
Post #2730 484
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Каталіцкія біскупы прадставілі Інструкцыю аб паслузе лектараў і акалітаў у Беларусі. Адзначаецца, што дакумент зацверджаны «у адказ на пастырскія выклікі сучаснасці і з клопатам пра належнае ажыццяўленне літургічнага жыцця».

Як гаворыцца ў інструкцыі, лектарам (тым, хто чытае літургічныя чытанні) могуць быць як мужчыны, так і жанчыны, а вось акалітам (свецкі, які прыслугоўвае святару ля алтара і ў выключных выпадках можа раздаваць святую Камунію) – толькі мужчыны ўзростам ад 35 гадоў.

Біскупы патлумачылі гэта «культурнымі і псіхалагічнымі асаблівасці беларускага эклезіяльнага кантэксту».

Акрамя таго, акалітамі могуць быць толькі выпускнікі духоўных навучальных устаноў для свецкіх.

Згодна з традыцыяй, прадугледжваецца пастаўленне ў акаліты толькі мужчынаў. Але ў апошнія гады ў многіх краінах пры алтары служаць як дзяўчынкі-міністранткі, так і жанчыны-акаліткі.
  • ❤ 9
  • 👍 5
  • 🙏 5
Post #2729 545
Пазітыўны прыклад: з аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Ідэю з правядзеннем дабрачыннага аўкцыёну, пра які мы распавядалі, удалося рэалізаваць. Нагадаем, каб знайсці грошы на рамонт каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы, парафіяне выставілі на электронныя таргі карціну.

Пакупніку абяцалі шчырую падзяку вернікаў, а таксама Божае благаславенне.

Як мы заўважылі, таргі адбыліся і карціну паспяхова прадалі. Праўда, без павышэння кошту, а па пачатковай цане лота – 250 рублёў.

Была зроблена адна стаўка, і нацюрморт сышоў пакупніку пад нікам Amatar. Мяркуючы па ягоным профілі, гэта калекцыянер, які ўжо шмат гадоў купляе розныя рэчы з аўкцыёнаў і мае добрую рэпутацыю.

Amatar падзякаваў прадаўцу за «выдатны нацюрморт па прывабным кошце» і пацікавіўся, ці хопіць грошай, атрыманых за карціну, каб зрабіць рамонт у храме? Яму адказалі, што канешне не хопіць, але яны дапамогуць пачаць працы і зрабіць «самае крытычнае».
  • ❤ 10
  • 👍 4
  • 🔥 2
Post #2728 512
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі

Каталіцкія вернікі Беларусі звярнулі ўвагу на тое, што ў апошні час большасць папулярнай рэлігійнай літаратуры выходзіць у перакладзе на рускую мову. Гэта здзіўляе многіх вернікаў, бо афіцыйная мова мясцовай Каталіцкай царквы – беларуская.

Напрыклад, выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі, якое актыўна друкуе духоўна-асветніцкія выданні, даўно выпускае кнігі па-руску. Сёлета яно прадставіла творы вядомых замежных святароў і публіцыстаў – зноў у перакладзе на рускую мову.

Адзін з вернікаў запытаў пра такі стан рэчаў у кампетэнтных асобаў і падзяліўся іх адказам.

Аказалася, пытанне не ў тым, што не хапае перакладчыкаў на беларускую мову. Выдаўнікі самі хацелі б друкаваць больш кніг па-беларуску, але яны сутыкаюцца з праблемай, якая адлюстроўвае рэчаінасць.

Прычыны практычныя: кнігі на беларускай мове дрэнна прадаюцца. А выдавецтвы існуюць на даходы ад кніг і на ахвяраванні, таму не могуць сабе дазволіць укладацца ў тое, што не будзе рэалізавана.
  • 😢 11
  • 😡 6
  • ❤ 4
  • 👍 1
  • 🔥 1
  • 🤯 1
  • 🙏 1
Post #2727 541
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Як даведаліся вернікі Беларусі, у Пружанах Брэсцкай вобласці плануецца пабудаваць «каталіцкі духоўны комплекс – капліцу святога Арханёла Міхала». Так гэты аб'ект называецца афіцыйна.

На выдзеленым участку – гэта пустка насупраць воднага палаца па вуліцы Завадской – будаўнічыя работы пакуль не пачаты, хоць яшчэ ў красавіку райвыканкам праводзіў грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта і публікаваў яго схему і апісанне.

На фота бачны, па сутнасці, паўнавартасны касцёл: з вежай, падземным паверхам і галоўнай залай на 60 сядзячых месцаў.

Відавочна, што праект вельмі дарагі, а яго заказчыкам указана мясцовая каталіцкая супольнасць. Пры гэтым сама яна вымушана збіраць ахвяраванні на парафіяльныя патрэбы і ўтрыманне ўжо існуючага храма.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
  • 👍 6
  • 🤔 5
  • 😱 3
Post #2725 620
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Барбер з 7-гадовым стажам, выпускнік Old School Barber Academy Ян Касцяневіч адрадзіў дабрачынны барбершоп у каталіцкай установе ў Мінску – Хрысціянскім сацыяльным цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.

Ян – адзіны майстар у Беларусі, які працуе выключна класічнай небяспечнай брытвай. Сакрэты працы ён пераняў у італьянскіх мэтраў.

У сваім новым месцы працы майстар, каталіцкі вернік, прымае кліентаў без фіксаваных цэн – за добраахвотнае ахвяраванне ў памеры на меркаванне наведвальніка. Калі кліенту наогул заплаціць няма чым, Ян выканае працу «бясплатна і з адкрытым сэрцам».

Дабрачынны барбершоп названы ў гонар святога Марціна дэ Поррэса – апекуна цырульнікаў і сацыяльнай справядлівасці. Як адзначае Ян, «рэлігійны бэкграўнд і сучасная олдскул-культура выдатна суіснуюць».

У спектры паслуг за данаты – мужчынская стрыжка, мадэляванне бароды, традыцыйнае галенне небяспечнай брытвай.
  • 🔥 12
  • ❤ 3
  • 👍 3
  • 😱 1
Post #2724 664
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Каталіцкага святара прызвалі на вайсковыя зборы – гэта асаблівы для Беларусі выпадак. Як даведаліся вернікі, павестку атрымаў пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі ксёндз Аляксандр Канановіч, лідар музычнага праекту Step Project.

Па звестках каталіцкіх вернікаў Беларусі, святара прызвалі на зборы і накіравалі ў вайсковую частку ў Асіповічах. Куды дакладна – невядома, але, верагодна, у артылерыйскую брыгаду. Па паведамленнях прэсы, менавіта туды ў апошнія дні масава прызывалі жыхароў Гомельскай вобласці – на ваенныя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей. Зборы доўжацца 60 дзён.

Але святар прабыў у войску ўсяго пару дзён – яго раптоўна адпусцілі, і 17 верасня ён вярнуўся ў Гомель, даведаліся вернікі. Яны мяркуюць, што заступіўся біскуп. Ксёндз Аляксандр, ва ўмовах вострага недахопу духавенства, з'яўляецца адзіным святаром у буйной гомельскай парафіі.
  • 😱 9
  • 🤯 6
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • 😁 1
Post #2723 624
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Пасля таго, як Папа Рымскі прыняў адстаўку архімандрыта Сяргея Гаека і прызначыў новым апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі айца-студыта Лявонція Тумоўскага, спыталі ў некалькіх грэка-каталіцкіх вернікаў, якія ў іх чаканні ад гэтай падзеі.

У адрозненні ад архімандрыта Сяргея Гаека, айцец Лявонцій Тумоўскі – беларус, ён нарадзіўся ў Полацку. Навучаўся ва Украіне, у Рыме, займаў шэраг кіраўнічых пасад, з 2022 году быў адказным за душпастырства вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы ў Польшчы.

У цэлым, вернікі візантыйскага абраду Беларусі вітаюць прызначэнне новага кіраўніка і характарызуюць яго вельмі станоўча.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
  • ❤ 15
  • 👍 6
  • 🙏 4
  • 🔥 1
Post #2720 532
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

На пляцоўцы для правядзення аўкцыёнаў з'явіўся дабрачынны лот: нацюрморт. У апісанні гаворыцца, што атрыманыя сродкі ад продажу карціны пойдуць на рамонт каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы Гомельскай вобласці:

За ваша ахвяраванне вы атрымаеце не толькі прыгожую карціну для дома, але і шчырую падзяку вернікаў, а таксама Божае дабраславенне.


Таксама ўказаны рахунак парафіі, на які можна ахвяраваць сродкі. Пачатковы кошт лота – 250 рублёў. Магчымая перасылка карціны ў межах Беларусі.

У касцёле патрабуе рамонту сакрыстыя – тут яшчэ зімой прарвала трубу і заліло сцены. Парафія ў Рэчыцы невялікая, сродкі сабраць няпроста, таму вернікі вырашылі паспрабаваць прадаць карціну.

Яе аўтар – вядомая рэчыцкая мастачка-пейзажыстка, майстар нацюрморту і тэкстыльнага малюнку Ніна Фяськова.
  • 🙏 11
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #2716 560
Почему концерты в костёле в Бресте – явление более опасное, чем это может казаться

Свидетели Иеговы тоже говорят о любви Бога, не так ли? Концерты формируют новый культ. Епископ против, но…

Завораживающие концерты «Euphoria Night» в костёле Воздвижения Святого Креста в Бресте, которые вызывают массовый восторг и собирают очереди, вновь прошли с полным аншлагом 10-12 сентября. Уже планируется следующая серия представлений в храме.

Подчеркнем: мы не выступаем против музыкантов и не обвиняем их в злых намерениях. Однако сейчас шоу, которые превращают храм в концертный зал, стали явлением, вышедшим из-под контроля. Они могут стать инструментом, который наносит вред Церкви.

Если ранее мы указывали на явные признаки нарушений инструкций Католической церкви о проведении концертов в храмах, то сейчас концентрируемся на более глубокой теме — духовности и ее тонкой подмене под видом благих намерений.

Читайте далее на сайте (из Беларуси – с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь >
  • ❤ 7
  • 😢 7
  • 👍 4
  • 🙏 1
Older posts →

About this channel

How can I read @katolik_life without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Katolik.life. Неафіцыйнае: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Katolik.life. Неафіцыйнае have?
Katolik.life. Неафіцыйнае (@katolik_life) has 708 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Katolik.life. Неафіцыйнае know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →