Чырвоны касцёл: з'явілася пацверджанне працягласці рамонту
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Здымак пашпарта рэканструкцыі комплексу будынкаў Чырвонага касцёла ў Мінску (святога Сымона і святой Алены) мы заўважылі ў новым відэа былога пробашча парафіі ксяндза Уладзіслава Завальнюка. Ён адзначыў, што моліцца аб правядзенні работ у храме, аб будаўніках.
У пашпарце аб'екта ўказаная дата заканчэння будаўніцтва – 31 студзеня 2027 года. Такім чынам, пацверджана наша інфармацыя аб тым, што Чырвоны касцёл можа быць адкрыты не раней за студзень 2027 года – пры выкананні графіка, закладзенага ў праекце.
На здымках таксама бачныя земляныя работы – верагодна, гэта падрыхтоўка да замены камунікацый, што таксама запланавана праектам.
Як мы і меркавалі, генпадрадчыкам рэканструкцыі з'яўляецца «Мінскпрамбуд». Апошні з тэндараў, абвешчаных заказчыкам, дзяржпрадпрыемствам «Мінская спадчына», па аб'екце – выкананне інжынерна-геадэзічных работ.
Post #2004
605



- 😢 6
- 🙏 4
- 👍 3
- ❤ 1
- 😁 1
- 🤔 1