😨 Спачатку хацеў забіць аднакурснікаў, а потым пераключыўся на выпадковых людзей з гандлёвага цэнтру
Першае, што ўсплывае ў галаве большасці беларусаў, калі яны чуюць словазлучэнне «тэракт у Менску» – выбух у метро ў 2011 годзе. Аднак праз пяць з паловаю гадоў у сталіцы быў здзейснены яшчэ адзін тэракт, пра які цяпер мала хто памятае.
Маладзёну, які яго ўчыніў, на той момант не споўнілася і 18 гадоў, а цынізм і «фантазія» ў выбары сродкаў забойства здзівіла нават следчых.
Post #146690
1.08K